Адкрыццё дзіцячай спартыўна-гульнявой пляцоўкі ў Гомелі.
17.09.2025
У Дзень народнага яднання 17 верасня 2025 года на скрыжаванні вул Галавацкага і бульвара газеты "Гомельская праўда" ў Гомелі з удзелам мэра горада Уладзіміра Прывалава адкрыта дзіцячая спартыўна-гульнявая пляцоўка.
Да свята падарунак паднесены будаўнічымі прадпрыемствамі горада Гомельаблдарбуд, ДБК і Прамбуд. Работы па мантажы і добраўпарадкаванні пляцоўкі выконвала нашае прадпрыемства.
© Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гомельскага аблвыканкама, 2025.